Анатоль Мікалаевіч Новікаў
Анатоль Мікалаевіч Новікаў | |
---|---|
Нараджэнне |
13 лютага 1941 (83 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Анатоль Мікалаевіч Новікаў (нар. 13 лютага 1941, Бораўск Калужскай вобласці РСФСР) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-лейтэнант у адстаўцы. Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР (агульнавайсковы камандзір), Ваеннапалітычную акадэмію імя У. І. Леніна (палітработнік), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (палітолаг).
Працаваў на розных пасадах у Маскоўскай, Прыбалтыйскай, Прыкарпацкай ваенных акругах, Групе савецкіх войскаў у Германіі, затым членам ваеннага савета танкавай арміі ў г. Барысаве, членам ваеннага савета Закаўказскай і Беларускай ваенных акруг, начальнікам інспекцыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыны III ступені, Пашаны, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, васемнаццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].
Зноскі
- ↑ Новиков Анатолий Николаевич Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Члены Совета Республики. Новиков Анатолий Николаевич Архівавана 13 сакавіка 2023. (руск.)
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
- Выпускнікі Маскоўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
- Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Ваенныя Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання